Krapacheese

Krapacheese �Sery z mleka �koziego i �owczego

На здымках - частка найшай гаспадарцы ў жніўні 2020 ў Беларусі. Год, які змяніў жыцці тысячаў з нас. Мы ўжо не жывём мін...
09/08/2026

На здымках - частка найшай гаспадарцы ў жніўні 2020 ў Беларусі. Год, які змяніў жыцці тысячаў з нас. Мы ўжо не жывём мінулым, але і дагэтуль памятаем па імёнах кароў, цялушак, козак і авечак.
Коні і сабакі дагэтуль вандруюць з намі ў пошуках будучыні.

Вечарам перастаўлялі аграджэнне для коз-авечак і бачылі такую прыгажосць. Прахалодны дзень -  узнагарода пасля тыдня спя...
07/08/2026

Вечарам перастаўлялі аграджэнне для коз-авечак і бачылі такую прыгажосць. Прахалодны дзень - узнагарода пасля тыдня спякоты, калі цяжка проста рухацца, а працаваць- дык і ўвогуле. А такі вечар - быццам падарунак😊

Wieczorem przestawialiśmy ogrodzenie dla kóz i owiec i zobaczyliśmy takie piękności. Chłodny dzień to nagroda po tygodniu upałów, kiedy trudno się ruszyć, a pracować - to w ogóle nie wiem jak.
Taki wieczór po upałach jak dar 😊

☀️💧🐑 Цень - адзінае месца, дзе можна схавацца ў спёку. У жывёл абавязкова мусіць быць такое месца на выпасе. Тэмпература...
05/08/2026

☀️💧🐑 Цень - адзінае месца, дзе можна схавацца ў спёку.
У жывёл абавязкова мусіць быць такое месца на выпасе. Тэмпература ў цяністых месцах і на адкрытым сонцы можа адрознівацца ў разы. Яшчэ чалавек мусіць забяспечыць жывёлам доступ да вады. Цяпер яны п’юць больш за звычайнае, як і мы.
Сёння, спадзяемся, самы спякотны дзень гэтага лета.
Усім здароўя і хутчэйшага надыходу прахалоды!

Cień to jedyne miejsce, gdzie można schronić się przed upałem. Zwierzęta koniecznie muszą mieć takie miejsce na pastwisku. Temperatura w zacienionych miejscach i na otwartym słońcu może się znacznie różnić.

Równie ważny jest stały dostęp do świeżej wody. Teraz nasze zwierzęta piją znacznie więcej niż zwykle – tak samo jak my.

Mamy nadzieję, że dziś przypada najgorętszy dzień tego lata.

Życzymy wszystkim dużo zdrowia i jak najszybszego nadejścia upragnionego ochłodzenia! ☀️💧🐑🐐

Сябры, ужо заўтра, 1 жніўня,  пабачымся на фудкорце Пікнік LTCŃ у Кракаве .🥗 У каруселі - нашае меню.Што мы рыхтуем?1. 🥔...
31/07/2026

Сябры, ужо заўтра, 1 жніўня, пабачымся на фудкорце Пікнік LTCŃ у Кракаве .
🥗 У каруселі - нашае меню.

Што мы рыхтуем?

1. 🥔🥔Перш за ўсё Дранікі са смятанай (калі без, папярэдзьце). Склад просты і класічны - бульба, цыбуля, соль, перац .

2. 🍔 Бургер з сырам халумі
Да бургеру мы прыгатавалі класічны соўс дзадзыкі, з грэцкім ёгуртам, 🥒фермерскімі агуркамі і кропам, з 🧄маладым часныком і аліўкавым алеем🫒
Таксама знайшлі памідоры з водарам 🍅памідораў

3. 🍰Тырамісу з файным ☕️эспрэсо ўнутры і свежай, узбітай з невялікай колькасцю цукру і 🍋цэдрай лімону авечай рыкотай.

4. 🍫 🤎Глазураваныя сырочкі з каровінай рыкотай унутры і бельгійскім шакаладам звонку. Яны будуць усіх 4 відаў на пачатку пікніка. Ну вы разумееце, што нядоўга :)

5. 🧀 На продаж у нас будзе невялікая колькасць вакумаваных кавалачкаў сыру
🐂Халумі
🐂Канапковы
🐏🐐Халумі з чаборам
🐏🐐Шэўр у вінаградным лісці
🐏🐐Пан Духмян

6. Яшчэ ў нас будуць клёвыя баваўняныя торбачкі з беларускімі матывамі і вершамі. Гэта добры сувенір з на памяць з сабой. Грошы ад іх пойдуць на закупку корму 🐕 сабачачкам.

🌱Што па спецыяльных дыетах?
🥗🧀Калі вы вегетарыянец- вам падыходзіць усё.
🥗Калі вы веган - прыходзьце за дранікамі і папярэдзьце не класьці смятану 😊
🍀Калі ў вас непрыняцце лактозы ці 🐂бялку, папярэдзьце, мы знойдзем заменнік на базе 🐏🐐.

💶 Аплата: мы прымаем гатоўку і Blik

Усім зычым прыгожага, камфортнага і ўтульнага свята! Арганізатарам і валанцёрам - жалезабетонных нэрваў і сіл, артыстам і ўдзельнікам - драйвавага настрою, шыкоўных продажаў майстрам і ўсім нашым калегам-прадаўцам, а гасцям пікніка - самых лепшых эмоцый ад заўтрашняга дня 🤍❤️🤍

Сёння ў нас так. Але ўжо ад заўтра абяцаюць пагоду. Запрашаем прыехаць на экскурсію да жывёл і дэгустацыю сыроў.Зрабіць ...
24/07/2026

Сёння ў нас так. Але ўжо ад заўтра абяцаюць пагоду. Запрашаем прыехаць на экскурсію да жывёл і дэгустацыю сыроў.
Зрабіць сваё сэлфі з авечкай і казой, паслухаць цікавосткі пра іх жыццё і тое, як працуюць фермы, пачаставацца сырамі, паесці гарачыя беларускія дранікі 😊
І ў суботу, і ў нядзелю чакаем вас а 12:30

Dziś u nas jest właśnie tak. Ale już od jutra prognozy zapowiadają piękną pogodę. Zapraszamy na wycieczkę po naszej farmie i degustację serów.

Zróbcie sobie selfie z owcą i kozą, posłuchajcie ciekawostek o ich życiu oraz o tym, jak funkcjonuje gospodarstwo. Spróbujcie naszych serów i skosztujcie gorących białoruskich placków ziemniaczanych (draników) 😊

Zapraszamy zarówno w sobotę, jak i w niedzielę – start o godz. 12:30.

Pastwisko, pieska Mafa i jej przyjaciółki
19/07/2026

Pastwisko, pieska Mafa i jej przyjaciółki

14/07/2026

📣🐑🐐Głosy

Spacerujemy z psiakami
13/07/2026

Spacerujemy z psiakami

Сябры, запрашаем правесці з намі суботу 18 ліпеня. ⏰ 13:00-17:00 Мы рыхтуем для вас цікавую і смачную дэгустацыю з лакал...
09/07/2026

Сябры, запрашаем правесці з намі суботу 18 ліпеня.
⏰ 13:00-17:00
Мы рыхтуем для вас цікавую і смачную дэгустацыю з лакальнымі вінамі, смачнымі прысмакамі і нашымі сырамі.
🍷Будзе віно белае, ружовае, чырвонае,
🍃Мятная камбуча,
🧀 Сыры з авечага, казінага, каровінага малака,
🍯 Сьвежы мёд і 🍒 ягады .
А да ўсяго гэтага - стада радасных коз і авечак, што чакаюць вашай увагі на зялёным горным выпасе
🍀🐐🐑🍀

💰Вельмі дэмакратычная цана 140 zł з асобы.
100 zł - для цвярозых кіроўцаў.
Дэгустацыя адбудзецца, калі на віно запішацца 8 чалавек ці больш.
Мова - беларуская, польская.
🚗🚌Прыехаць да нас можна аўтамабілем, а таксама ходзіць аўтобус ад вакзала ў Кракаве і назад.
Збіраем грошы на запас сена на зіму, таму таксама запрашаем набыць на месцы сыр, сырочкі. увесь даход будзе мэтанакіраваны🫰.
Фармат 18+, бярыце сяброў і сустрэнемся ў суботу 18-га.

Ня вельмі часта пішу пра асабістае. А сёння напішу. З пачатку года мы сталі пільна кантраляваць, што і колькі спажываем....
08/07/2026

Ня вельмі часта пішу пра асабістае. А сёння напішу. З пачатку года мы сталі пільна кантраляваць, што і колькі спажываем. Не запісваем дзённік ці штосьці падобнае, але рацыён плануем. Амаль адмовіліся ад мяса. Я цалкам, больш з этычных мэтаў і з-за факту, што мне перастаў падабацца яго смак. Лёша - да мінімума звёў яго колькасць у рацыёне.
Стараемся спажывецкім кошыкам падтрымліваць фермераў, лакальнае, этычнае (хоць не заўсёды гэта можна праверыць, нажаль). Больш ямо авечага і казінага сыру, авечага малака ў выглядзе мілк-шэйкаў. Гэта зразумела, бо мы ж маем казіна-авечую ферму😊, а цяпер - самы сезон на малако.
Ну і яшчэ пачалі жыццё без вячэры. Бо ізноў жа, лета, а 5:00 пачынаецца раніца, а 22:00 лепей ужо быць у ложку, а вячэра робіць сон не зусім якасным.
Але я заўважыла, што такія задачы карысныя і для цела, і для мозгу. Бо менавіта ён часта выступае ворагам нашаму здароўю, трэба ж наадварот, каб ён не шукаў лазеек. Карацей, ці то ўплыў узросту, ці то новае вызванне. Але здароўе і самаадчуванне відавочна палепшыліся😊Ну і з дзясятак кілаграмаў у кожнага сыйшло. Вось вам трошкі асабістых дасягненняў.
На здымку сезонная простая ежа і самыя лепшыя козкі і авечкі 🐐🐑🥰.

Adres

Bałażówka
Limanowa
34-600

Godziny Otwarcia

Poniedziałek 12:00 - 19:00
Wtorek 12:00 - 19:00
Środa 12:00 - 19:00
Czwartek 12:00 - 19:00
Piątek 12:00 - 19:00
Sobota 12:00 - 19:00
Niedziela 12:00 - 19:00

Telefon

+48724579667

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Krapacheese umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do Krapacheese:

Skróty

Udostępnij